Skip to main content

Падтрымаць

Стварэнне Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча – гэта шлях, які мы праходзім разам. Мы робім усё, каб адкрыць прастору для вольнай думкі, даследаванняў і адукацыі на беларускай мове, з беларускім кантэкстам і ў еўрапейскай акадэмічнай традыцыі. Але без шырокай падтрымкі гэтая справа немагчымая. 

Ваш унёсак дапамагае будаваць падмурак універсітэта і адкрывае новыя магчымасці для яго развіцця.

Вы ахвяруеце на:

  • тэхнічную інфраструктуру;
  • падрыхтоўку і запуск адукацыйных ініцыятыў;
  • камунікацыю і публічную дзейнасць;
  • падтрымку даследчых праектаў і супольнасці выкладчыкаў.

Ваш унёсак – гэта крок у будучыню. Мы шчыра ўдзячныя за кожную падтрымку і адкрыта паведамляем пра выкарыстанне сродкаў.

Рэквізіты для падтрымкі

Ахвяраванне на дзейнасць асацыяцыі па заснаванні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя А. Валовіча можна зрабіць пераводамі на рахунак:

PL30 1020 1169 0000 8702 0939 8498 EUR

PL85 1020 1169 0000 8302 0939 8480 PLN

Stowarzyszenie „Astafiej Vałovic Belarusian Research University”

мэта плацяжу: Cele ustawowe / On statute purposes

    Частыя пытанні

    Ці магу я зрабіць перавод з Беларусі?

    Так, мы прымаем падтрымку з Беларусі, калі гэта тэхнічна магчыма. Але дбайце, калі ласка, пра ўласную бяспеку.

    Ці магу я падтрымаць ініцыятыву з-за мяжы?
    Так, даступныя розныя спосабы для міжнародных пералікаў.
    Ці бяспечна рабіць перавод?

    Так, мы карыстаемся толькі праверанымі і надзейнымі банкаўскімі сістэмамі.

    Якія спосабы пераліку даступныя?

    Банкаўскі перавод; PayPal і іншыя папулярныя сэрвісы ў распрацоўцы.

    Ці можна наладзіць штомесячную падпіску?
    Так, такая магчымасць ёсць у залежнасці ад спосабу плацяжу.
    Ці атрымаю я пацвярджанне аб пераліку?

    Так, вы атрымаеце пацверджанне на e-mail, калі ўкажыце яго ў апісанні плацяжу, або па верыфікаваным запыце

    Ці будзе мой пераказ бачны публічна?
    Не, усе пералікі з’яўляюцца канфідэнцыйнымі, калі толькі сам донар не пажадае іншага.