Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча зарэгістраваная ў Польшчы
23 верасня 2025 года Раённы суд у Варшаве (XII Гаспадарчы аддзел Нацыянальнага судовага рэестра) прыняў пастанову аб рэгістрацыі асацыяцыі Astafiej Valovic Belarusian Research University.
Арганізацыя атрымала нумар у KRS: 001195918 і мае юрыдычны адрас у Варшаве па вуліцы Aleje Jerozolimskie 89, лак. 43.
Рэгістрацыя асацыяцыі азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча.
Гэта ўжо ўніверсітэт? Яшчэ не. Але першы крок, каб універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў адукацыйнай прасторы Польшчы.