Skip to main content

Author: adminv

Асацыяцыя па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча зарэгістраваная ў Польшчы

23 верасня 2025 года Раённы суд у Варшаве (XII Гаспадарчы аддзел Нацыянальнага судовага рэестра) прыняў пастанову аб рэгістрацыі асацыяцыі Astafiej Valovic Belarusian Research University.

Арганізацыя атрымала нумар у KRS: 001195918 і мае юрыдычны адрас у Варшаве па вуліцы Aleje Jerozolimskie 89, лак. 43.

Рэгістрацыя асацыяцыі азначае завяршэнне падрыхтоўчага этапу і пераход да юрыдычна замацаванага існавання ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча.

Гэта ўжо ўніверсітэт? Яшчэ не. Але першы крок, каб універсітэт быў афіцыйна прызнаны ў адукацыйнай прасторы Польшчы.

Прайшла стратэгічная сесія па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта

У лютым 2025 года на працягу трох дзён удзельнікі стратэгічнай сесіі ў Аўгустове (Польшча) фармулявалі місію, візію і каштоўнасці будучага ўніверсітэта, абмяркоўвалі яго стратэгічныя мэты, асаблівасці развіцця і магчымасці фандрайзінгу. У працы сесіі ўдзельнічалі эксперты з розных сфер – ад сацыялогіі і адукацыі да камунікацыі і фінансавання.

Асобная ўвага была нададзена аналізу рынку, прававым умовам заснавання ВНУ і камунікацыйнай стратэгіі. Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне аб рэгістрацыі Асацыяцыі па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта ў Польшчы.