Адкрыты ліст у падтрымку стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта і рэгістрацыі яго ў краіне Еўрапейскага звязу
Мы, прадстаўнікі міжнароднай акадэмічнай і грамадзянскай супольнасці, падтрымліваем памкненні беларускага народа ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека, якая была надзвычай моцна прадэманстраваная пад час прэзідэнцкіх выбараў 2020 г., і лічым неабходным падтрымаць інтэнцыю прадстаўнікоў беларускай акадэміі, а таксама структур грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл, якія стаяць разам з імі, у перакананні ў надзвычайнай важнасці стварэння і рэгістрацыі ў ЕС Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.
У самой Беларусі зараз цалкам неспрыяльныя ўмовы для развіцця адукацыі і культуры, бо жорсткі дыктатарскі рэжым не толькі забараняе незалежныя інстытуты адукацыі, ганебна руйнуе акадэмічныя свабоды і звальняе без магчымасці вяртання на працу прадстаўнікоў беларускай адукацыі і навукі, якія выступаюць супраць палітыкі, што праводзіць аўтарытарная улада, але і садзейнічае маштабнай русіфікацыі і каланізацыі беларускай нацыі, працуе на наступ “рускага міра”.
На сёння ў Беларусі афіцыйна працуе каля 50 вышэйшых навучальных устаноў, але адукацыя ні ў адным з іх не вядзецца на беларускай мове – тытульнай мове нацыі, а выключна па-руску. У пачатковай і сярэдняй адукацыі толькі 10% беларускіх дзяцей маюць магчымасць атрымліваць яе на роднай мове. У беларускай адукацыйнай прасторы пануе ідэалагічны кантроль, мілітарызацыя навучання і палітычная цэнзура. Сотні і тысячы першакласных спецыялістаў не могуць свабодна займацца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю у краіне і вымушаныя выяжджаць у іншыя дзяржавы праз пераслед і гвалт.
Пры гэтым беларусы як нацыя заслугоўваюць, каб прадстаўнікі яе акадэміі маглі весці багатую навуковую і выхаваўчую працу на сваёй мове, а таксама мовах народаў свету. Вольная і дэмакратычная Беларусь патрабуе стварэння моцнага акадэмічнага (навуковага) асяродка для правядзення важных даследаванняў у розных галінах і цэнтра беларускіх даследаванняў, які б выходзіў за межы даследаванняў расійскіх, а таксама цэнтра падрыхтоўкі будучых спецыялістаў – магістраў і дактароў навук па важных навуковых напрамках, перадусім сацыяльна-гуманітарнага профілю, які найбольш падпадае пад цэнзуру і рэпрэсіі. Стварэнне нацыянальнага даследчага ўніверсітэта і пашырэнне ведаў аб Беларусі будзе спрыяць дэкаланізацыі ўяўленняў аб постсавецкай прасторы і прынясе карысць заходняй акадэмічнай і экспертнай супольнасці.
Мы, ніжэйпадпісаныя, лічым, што свабодны распаўсюд веды, адсутнасць ідэалагічных абмежаванняў навуковых даследаванняў і права нацыі на адукацыю на роднай мове – гэта падставовыя элементы чалавечага і грамадскага развіцця, таму мы падтрымліваем стварэнне і рэгістрацыю Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта ў межах ЕС і заклікаем палітыкаў гэтых краін, а таксама профільныя фонды да шчыльнай кааперацыі з камандай стваральнікаў па пытанні заснавання і фінансавай падтрымкі гэтага праекта.
Лiст падпiсалi:
- Svetlana Aleksievich — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года.
- Marci Shore — прафесарка гісторыі, Ельскі ўніверсітэт.
- Jason Stanley — прафесар філасофіі (кафедра імя Джэйкаба Уроўскага), Ельскі ўніверсітэт.
- Anika Walke — прафесарка развіцця кар’еры імя Georgie W. Lewis, дацэнтка гісторыі і юдэйскіх, ісламскіх і блізкаўсходніх даследаванняў, Універсітэт Вашынгтона ў Сэнт-Луісе.
- Stefan Eriksson — былы амбасадар Швецыі ў Беларусі.
- Andrzej Leder — прафесар, Інстытут філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.
- Viktoras Bachmetjevas — дацэнт, Універсітэт Вітаўта Вялікага.
- Andrzej Gniazdowski — доктар габілітаваны, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.
- David Marples — заслужаны прафесар, Універсітэт Альберты.
- Pavel Tereshkovich — дырэктар Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі.
- Dr. Diana Siebert — доктарка навук, Універсітэт Гісена.
- Krzysztof Czyżewski — прэзідэнт Фонду «Памежжа».
- Andrei Vardomatski — доктар габілітаваны ў галіне сацыялогіі, незалежны сацыёлаг.
- Prof. Victor Shadurski — прафесар, Уроцлаўскі ўніверсітэт.
- Olga Shparaga — філосафка, PhD, асацыяваная даследчыца Цэнтра гісторыі трансфармацый (RECET, Вена).
- Yevhen Mahda — доктар навук, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «КПІ імя Ігара Сікорскага».
- Lizaveta Dubinka-Hushcha — рэгіянальная дырэктарка Дацкага інстытута культуры ў краінах Балтыі.
- Ivonka Survilla — прэзідэнтка Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.
- Thomas Bohn — прафесар гісторыі Усходняй Еўропы, Універсітэт Юстуса Лібіха ў Гісене.
- Steve Fuller — уладальнік кафедры імя Агюста Конта ў галіне сацыяльнай эпістэмалогіі, Універсітэт Уорыка.
- Curt Woolhiser — выкладчык рускай і славянскай лінгвістыкі, Бостанскі каледж.
- Natallia Pinchuk — жонка Алеся Бяляцкага.
- Adam Michnik — галоўны рэдактар газеты Gazeta Wyborcza.
- Prof. Yaroslav Hrytsak — прафесар, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт.
- Yevhen Bystrytsky — вядучы навуковы супрацоўнік, прафесар, Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
- Pavel Barkouski — доктар філасофіі, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук.
- Alina Koushyk — прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
- Timafej Padvicki — навуковы супрацоўнік, Кёльнскі ўніверсітэт.
- Adrian Jusupović — прафесар, Інстытут гісторыі імя Тадэвуша Мантэўфеля Польскай акадэміі навук.
- Henadz Korshunau — кандыдат сацыялагічных навук (PhD), старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новых ідэй.
- Siarhei Papou — псіхааналітык, псіхіятр.
- Dzianis Kandakou — доктар навук (PhD), ENSTA Paris / Sorbonne Nouvelle.
- Adam Danilczyk — доктар навук (PhD), Інстытут гісторыі імя Тадэвуша Мантэўфеля Польскай акадэміі навук.
- Vladimir Arutiunian — інжынер.
- Vital Byl — доктар навук (PhD), Бонскі ўніверсітэт.
- Sviatlana Liasovich — дацэнтка, кандыдатка філалагічных навук (беларуская мова), незалежная даследчыца.
- Katarzyna Waszczyńska — супрацоўніца Інстытута этналогіі і культурнай антрапалогіі Варшаўскага ўніверсітэта (IEiAK UW).
- Aliaksandr Papko — журналіст і палітолаг, Belsat TV, Варшаўскі ўніверсітэт.
- Marina Shapturenko — доктарка біялагічных навук, біёлаг, Анклам, Германія.
- Andrei Radaman — дактарант, Універсітэт у Беластоку.
- Tatsiana Astrouskaya — доктарка навук, даследчыца і выкладчыца, Інстытут Гердэра па гістарычных даследаваннях Усходняй Цэнтральнай Еўропы і Універсітэт Гісена.
- Iskra Schwarcz — прафесарка, доктарка навук, Венскі ўніверсітэт.
- Anna Engelking — доктарка габілітаваная, прафесарка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
- Karol Łopatecki — доктар габілітаваны, прафесар, факультэт міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку.
- Andruś Asmykovič — перакладчык з нямецкай, англійскай і беларускай моў.
- Michał Zwierzykowski — прафесар, доктар габілітаваны, кафедра гісторыі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.
- Мікалай Паўловіч — гісторык-краязнаўца.
- Marek Ferenc — доктар навук (PhD), прафесар Ягелонскага ўніверсітэта.
- Dzmitry Nikanovich — доктар навук (PhD), незалежны даследчык у галіне медыя.
- Tatsiana Espevig — навуковая супрацоўніца, доктарка навук (PhD), Нарвежскі інстытут даследаванняў біаэканомікі.
- Karin Friedrich — прафесарка, доктарка навук, Універсітэт Абердзіна.
- Oleh Odnorozhenko — доктар габілітаваны ў галіне гісторыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ўкраінскай археаграфіі.
- Gabriel Wolanski — студэнт.
- Slawomir Sierakowski — прэзідэнт праграмнай рады канферэнцыі Impact CEE, кіраўнік Krytyka Polityczna.
- Леонид Тимошенко — прафесар, Украіна.
- Alla Kozhinowa — доктарка габілітаваная, прафесарка Інстытута польскай мовы Польскай акадэміі навук.
- Tomasz Kempa — прафесар, Інстытут гісторыі і архіўнай справы Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
- Uladzimir Shcherbau — эксперт у галіне правоў чалавека.
- Katja Artsiomenka — прафесарка, доктарка навук, Універсітэт прыкладных медыя ў Кёльне.
- Ekaterina Pierson-Lyzhina — запрошаная выкладчыца, Свабодны ўніверсітэт Бруселя.
- Zina Gimpelevich — ганаровая прафесарка, Універсітэт Ватэрлоо, Канада.
- Janina-Elżbieta Smułkowa — доктарка габілітаваная, прафесарка, Варшаўскі ўніверсітэт (на пенсіі).
- Andreas Beyer — прафесар, доктар навук, Кёльнскі ўніверсітэт.