Skip to main content

Распрацаваны брэндбук Універсітэта Валовіча

Беларускі даследчы ўніверсітэт імя Астафея Валовіча атрымаў уласны брэндбук – візуальны і сэнсавы вобраз, які адлюстроўвае яго каштоўнасці і місію.

Брэндбук утрымлівае місійную і візуальную частку, уключаючы лагатып з матывам традыцыйнага беларускага абярэга – саламянага павука, а таксама колеравую палітру, шрыфты і прынцыпы камунікацыі. У англамоўнай версіі назвы ўніверсітэта захоўваецца беларуская транслітарацыя Vałovič – як даніна нацыянальнай ідэнтычнасці і павагі да спадчыны.

Дакумент адкрыты для публічнага выкарыстання і прызначаны таксама для партнёраў і СМІ.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *