Ініцыятыва стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта атрымала падтрымку 90% апытаных сярод прадэмакратычнай часткі грамадства
Паводле даследавання, праведзенага кандыдатам сацыялагічных навук Генадзем Коршунавым і доктаркай сацыялагічных навук Аленай Шкуровай у студзені 2025 года, ініцыятыва стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта атрымала шырокую падтрымку – 90% апытаных лічаць яе актуальнай.
У апытанні ўзялі ўдзел 699 прадстаўнікоў прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства: 235 рэспандэнтаў у Беларусі і 464 – за яе межамі.
На думку ўдзельнікаў апытання, ключавымі функцыямі новага ўніверсітэта павінны стаць:
Паводле даследавання, праведзенага кандыдатам сацыялагічных навук Генадзем Коршунавым і доктаркай сацыялагічных навук Аленай Шкуровай у студзені 2025 года, ініцыятыва стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта атрымала падтрымку 90% апытаных сярод прадэмакратычнай часткі беларускага грамадства.
У апытанні ўзялі ўдзел 699 чалавек: 235 у Беларусі і 464 за мяжой.
Паводле меркаванняў апытаных, ключавымі функцыямі ўніверсітэта павінны быць:
- адукацыйная;
- прасоўванне беларускай праблематыкі ў міжнароднай даследчыцкай прасторы;
- стварэнне пляцоўкі для камунікацыі беларускіх даследчыкаў.
Акрамя апытання, даследчыкі правялі 9 глыбінных інтэрв’ю з прадстаўнікамі беларускай бізнес-супольнасці ў ЗША, Літве, Польшчы, Швейцарыі і Эстоніі.
Удзельнікі інтэрв’ю сярод іншага адзначалі, што:
- беларусам патрэбны інтэлектуальны цэнтр для фармулявання агульных канцэпцый сучаснасці і будучыні;
- універсітэт павінен быць нацыянальна арыентаваны і грунтавацца на беларускай мове і культуры;
- каб універсітэт адпавядаў чаканням грамадства і партнёраў, трэба забяспечыць баланс паміж яго асноўнымі функцыямі: адукацыйнай, даследчай і камунікатыўнай.
Амаль усе ўдзельнікі інтэрв’ю заявілі пра гатоўнасць у той ці іншай форме падтрымліваць адукацыйныя ініцыятывы, у тым ліку Беларускі даследчы ўніверсітэт. «Калі я магу ў чымсьці быць карысным, то гатовы ўдзельнічаць», – адзначыў адзін з рэспандэнтаў.